Кафедра рускай літаратуры шчыра дзякуе ўсім, хто даслаў свае працы на конкурс. Мы атрымалі некалькі дзясяткаў цікавых апавяданняў, п’ес, эсэ на тэму «Мой цудоўны сучаснік». Лаўрэатаў вызначала журы ў наступным складзе:
Людміла Аўдзейчык – заг. кафедры рускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук;
Ульяна Верына – дацэнт кафедры рускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук;
Марына Хоббель – культуролаг, празаік, крытык, перакладчык, кандыдат філалагічных навук;
Ірына Савелава – педагог, культуролаг, метадыст аддзела методык працы з адоранымі навучэнцамі, ст. выкладчык кафедры педагогікі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі;
Алена Лепішава – член міжнародных навуковых семінараў па вывучэнні сучаснай драматургіі, кандыдат філалагічных навук;
Дар’я Краева – галоўны рэдактар часопіса «Стол», паэт.
Ганна Істоміна – член рэдкалегіі часопіса «Стол», празаік, крытык.
Віншуем пераможцаў і лаўрэатаў:
- у намінацыі «Апавяданне»
дыплом І ступені прысуджаны Ганне Чарапанавай за апавяданне «Гробовщик»;
дыплом ІІ ступені – Аганесу Марцірасяну за апавяданне «Ницше СССР» і Маргарыце Смародзінскай за апавяданне «Букет преткновения»;
дыплом ІІІ ступені – Аляксею Меланіну за апавяданне «Around the Real» і Уладзіміру Чарняўскаму за апавяданне «Сборка».
Дыпломамі сімпатый журы адзначаны апавяданні Ганны Дубровінай, Анжалікі Ярмантовіч, Іны Сударавай.
- у намінацыі «Эсе»
дыплом пераможцы прысуджаны Цімуру Вычужаніну за эсэ «Сид Вишес летит с лестницы».
Дыпломам сімпатый журы адзначана эсэ Дар’і Вараб’ёвай.
- у намінацыі «П’еса»
дыплом І ступені прысуджаны Юрыю Лугіну за п’есу «Жил-был я»;
дыплом ІІ ступені – Уладзіславе Шылер за п’есу «Поколение»;
дыплом ІІІ ступені – Наталлі Шор за п’есу «День рождения мамы».
Дата ўзнагароджання пераможцаў удакладняецца.
Іншагароднім удзельнікам дыпломы будуць высланы па пошце.


BY 
