Сэрвісы

Літаратурны квілт “Кветкі Перамогі”

Напярэдадні 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне кафедра рускай літаратуры правяла літаратурны квілт “Кветкі Перамогі”. Мадэратарам мерапрыемства выступіла дацэнт кафедры Л. В. Камлюк-Ярашэнка.

З 26 красавіка па 15 мая студэнты філалагічнага факультэта і навучэнцы школ – слухачы Студыі юнага блогера – дзяліліся сваім выкананнем вершаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі запісвалі відэа свайго чытання абранага верша і размяшчалі яго на сумеснай анлайн-дошцы.

Так з асобных відэа быў створаны літаратурны квілт “Кветкі Перамогі”.

На анлайн-дошцы размешчана 20 відэазапісаў. Кожнае відэа нашага паэтычнага марафону стала данінай памяці пра Вялікую Айчынную вайну і пра Перамогу.

Вельмі шчыра, з асабістай зацікаўленасцю былі прачытаны вершы пра вайну студэнтамі-філолагамі Ангелінай Талочка, Ульянай Масцікавай, Ніколь Цалагуз (2 курс, спецыяльнасць “Усходняя філалогія”), Ганнай Манукян (1 курс, спецыяльнасць “Руская філалогія”). Ганна Старавойтава (2 курс, спецыяльнасць “Усходняя філалогія”) прадставіла аўтарскі відэаролік пра свайго прадзядулю – героя-франтавіка. Яе відэа было пабудавана на ўнікальных дакументах і фотаздымках, якія беражліва захоўваюцца ў сямейным архіве.

Асабліва актыўнымі былі Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй (8 відэа) і Прылуцкая сярэдняя школа (4 відэа). Цікавыя відэаролікі з яркім выкананнем ваеннай лірыкі падрыхтавалі СШ №5 імя В. І. Казлова г. Салігорска і Гімназія №1 імя У. А. Караля г. Чэрвеня.

На выніковым пасяджэнні Студыі юнага блогера, што адбылося 14 мая, былі прагледжаны самыя цікавыя відэазапісы, выканаўцы распавялі пра матывы выбару твора, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад прачытаных вершаў.

З праектам можна пазнаёміцца па спасылцы:

https://padlet.com/deschko7/Bookmarks?utm_campaign=added_post&utm_medium=desktop&utm_source=notifications

літ квіз

літ квіз 1

Image

Рэсурсы

Image
Image