Сэрвісы

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу відэапраектаў «Давайце памятаць пра вайну...»

З 19 красавіка па 7 мая 2021 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню прайшоў Рэспубліканскі конкурс відэапраектаў «Давайце памятаць пра вайну...», прысвечаны 76-годдзю Вялікай Перамогі. Такія мерапрыемствы фарміруюць у студэнтаў пачуццё датычнасці да падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг., выхоўваюць грамадзянскасць, патрыятызм і павагу да подзвігу абаронцаў Айчыны на прыкладзе музычных, паэтычных і празаічных твораў пра вайну, ствараюць умовы для раскрыцця крэатыўных здольнасцяў і самарэалізацыі студэнтаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступала кафедра англійскага мовазнаўства. Мэта конкурсу – захаванне памяці пра Вялікую Айчынную вайну, развіццё творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі. На конкурс было заяўлена 35 відэапраектаў ад прадстаўнікоў 6 устаноў адукацыі: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова і Столінскай дзяржаўнай гімназіі. 7 мая на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ https://eduphil.bsu.by адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу і вызначаны пераможцы па наступных намінацыях:

  • «Лепшы паэтычны праект» – Патуціна Анастасія, Саковіч Вольга (БДУ), Фундатар Таццяна Пятроўна, Дудзько Анастасія Дзмітрыеўна, Дашкевіч Святлана Сяргееўна, Будзеніс Вольга Генрыхаўна (выкладчыкі кафедры англійскай філалогіі ГрДУ имяЯнкі Купалы), Дашгынаў Даўлецяр (БДУ);
  • «Лепшы праект у прозе»– Аннамухаммедава Гулкамар (БДУ);
  • «Лепшы музычны праект»– Шохан Кацярына (БДУ);
  • «Самае прафесійнае відэа»– Халько Назар, Шастакевіч Яўген (ГрДУ імя Янкі Купалы);
  • «Самае крэатыўнае відэа»– Кудакцін Ягор, Круковіч Дар’я (БДУ);
  • «Самае інфарматыўнае відэа»– Маргарыта Сінкевіч (ГрДУ імя Янкі Купалы);
  • «Самае эмацыянальнае відэа»– Алмовава Дуньягазель (БДУ), Даніленка Аляксандра (ВДУ імя П.М. Машэрава);
  • «Лепшае візуальнае афармленне відэа»– Гусейнава Азіза (ВДУ імя П.М. Машэрава);
  • «Прыз глядацкіх сімпатый»– Якавенка Кацярына (МДУ імя А.А. Куляшова);
  • «Адкрыццё конкурсу»– Дульская Мілена (Столінская дзяржаўная гімназія).

Відэапраекты фіналістаў конкурсу размешчаны на padlet-дошцы https://ru.padlet.com/victorydaybsu2021/victoryday2021. Арганізатары конкурсу відэапраектаў «Давайце памятаць пра вайну...» спадзяюцца, што конкурс стане добрай традыцыяй.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.