Сэрвісы

Традыцыйная кухня як частка нацыянальнай культуры

Першая ёлка на філілагічным факультэце традыцыйна была ўпрыгожана ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры яшчэ на пачатку снежня, а 16 снежня кабінет-музей прымаў гасцей на тэматычным мерапрыемстве «Традыцыйная кухня як частка нацыянальнай культуры». Тут былі прадстаўлены беларуская, турэцкая і кітайская нацыянальныя кухні. Госці свята даведаліся пра гісторыю нацыянальных кухань і фальклор, які іх суправаджае, пра смачныя і карысныя рэцэпты, традыцыйныя навагоднія стравы. Некаторыя з іх удзельнікі свята змаглі нават прадэгуставаць.

Мерапрыемства праводзілася ў межах семінара «Беларускі фальклор у сусветным кантэксце» з удзелам студэнтаў другога курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія”. Кіраўнік праекта – доктар філалагічных навук, прафесар Ірына Валер’еўна Казакова. Падчас мерапрыемства таксама быў анансаваны праект «Беларская міфалогія і сучасныя тэхналогіі».

IMG b610507e0533d38d6f92b61d3a14f004 V

 5321337250384033195 121

 5321337250384033196 121

 5321337250384033197 121

IMG d6d6220776d951ae5f6dcf7da562de53 V

 5321497714657181111 121

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.