Сэрвісы

100-гадовы юбілей П'ер Паала Пазаліні

22 сакавіка ў 12:00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна студэнты філалагічнага факультэта БДУ адзначаць 100-гадовы юбілей дзеяча італьянскай культуры П'ер Паала Пазаліні адкрыццём невялікай экспазіцыі, прысвечанай выдатнаму майстру.

Мерапрыемства праводзіцца дзякуючы сумеснай ініцыятыве аддзела замежнай літаратуры абласной бібліятэкі і творчага аб'яднання “Перакладчыцкая майстэрня” філалагічнага факультэта (кіраўнік – Салеева М.В., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства, кандыдат філасофскіх навук).

Падчас сустрэчы студэнты прачытаюць вершы Пазаліні і ўласныя паэтычныя пераклады.

Запрашаюцца аматары італьянскай культуры і кінематографа!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.