13 красавіка 2022 года ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце БДУ адбылася «Выстава манет», прымеркаваная да Міжнароднага дня грошай (неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 17 красавіка ў многіх краінах).
На выставе былі прадстаўлены манеты ХХ і ХXI стагоддзяў з 18 краін свету, манеты СССР, рэдкія экземпляры юбілейных манет, сярэбраныя калекцыйныя манеты.
Наведвальнікі выставы таксама мелі магчымасць убачыць першы ў гісторыі грашовы эквівалент – ракавінкі кауры і азнаёміцца з грашовай сістэмай Кітая. Выстава праходзіла ў рамках дысцыпліны "Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры".






BY 
