Чарнобыльскімі пуцявінамі

З 20 красавіка па 10 мая ў БДУ па ініцыятыве кафедры рускай літаратуры быў праведзены літаратурны марафон – даніна памяці аб трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Студэнты і вучні дзяліліся сваім чытаннем твораў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі. Мастацкае асэнсаванне трагічнай падзеі падавалася ў фармаце відэаролікаў.

Удзельнікамі марафона сталі студэнты 1 і 2 курса філалагічнага факультэта БДУАнгеліна Дырман, Валерыя Валкавец, Ганна Краснова, Паліна Маталыга, Аліна Радзько, а таксама студэнты факультэта журналістыкі Ганна Ганжур і Яраслаў Брагіда. Да праекта далучыўся філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з відэаролікам Аляксандры Ляйко, студэнткі 3 курса.

Па добрай традыцыі ініцыятыву кафедры падтрымалі сярэднія школы з розных рэгіёнаў Беларусі: Прылукская сярэдняя школа (Аляксей Верабей), “Гімназія №1 г. Валожына” (Елізавета Васілеўская), “Сярэдняя школа №1
г. Оршы”.

Сярод твораў знакамітых празаікаў і паэтаў вельмі моцна прагучалі аўтарскія вершы студэнткі 2 курса філалагічнага факультэта Паліны Маталыга.

Мадэратарам мерапрыемства выступіла дацэнт кафедры рускай літаратуры Людмiла Камлюк-Ярашэнка.

Усяго было прадстаўлена 11 відэаролікаў. Жывапісным фонам літаратурнага квілта стала праца Сяргея Давідовіча з каталога “Боль, нарисованная кистью”.

З асобных відэа склаўся літаратурны квілт “Чарнобыльскімі пуцявінамі”, які даступны для прагляду на сумеснай анлайн-дошцы па спасылцы https://padlet.com/deschko7/4ls067jdm4g78q48

Рисунок1

6

Image

Ресурсы

Image
Image