12 мая 2022 года на філалагічным факультэце БДУ прайшла літаратурная вечарына “Строки, опалённые войной”, прымеркаваная да 77-й гадавіны заканчэння Вялікай Айчыннай вайны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры нямецкага мовазнаўства, студэнты першага, другога і трэцяга курсаў спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія”. Ганаровымі гасцямі вечарыны сталі лаўрэаты фестываляў бардаўскай песні – Сяргей Антонаў і Інэса Вінцкевіч.
Падчас мерапрыемстваў прагучалі вершы і памятныя музычныя кампазіцыі ваенных гадоў, былі прадэманстраваны кадры ваеннай хронікі.
У памяць аб сваяках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны студэнты таксама падрыхтавалі праект “Никто не забыт и ничто не забыто”. На мемарыяльнай дошцы былі размешчаны партрэты і эпізоды біяграфіі членаў сем'яў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Таксама была арганізавана выстава плакатаў і малюнкаў на ваенную тэматыку.







BY 
