ЛІТАРАТУРНЫ КОНКУРС «З БУДУЧЫМ МІНУЛАЕ СШЫВАЮ…»

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры абвяшчае конкурс літаратурных твораў на гістарычную тэматыку «З будучым мінулае сшываю…», прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Тэматыка конкурсных работ:

  • гістарычная;
  • патрыятычная.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

  • «Малая проза» (апавяданне);
  • «Паэзія» (вершы, паэма);
  • «Публіцыстыка» (артыкул, эсэ, рэпартаж, інтэрв’ю).

Да ўдзелу ў літаратурным конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта БДУ. Адзін аўтар можа прадставіць не больш за тры творчыя работы ў кожнай намінацыі.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 11 лістапада 2022 г. на email: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Вынікі конкурсу падводзіць спецыяльна створанае журы.

Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца да 15 снежня 2022 г.

Лепшыя творы будуць надрукаваны ў альманаху «Маладая плынь», прапанаваны да друку ў рэспубліканскіх літаратурна-мастацкіх выданнях.

З умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.

Image

Ресурсы

Image
Image