Кафедра класічнай філалогіі запрашае ўсіх зацікаўленых антычнай гісторыяй і культурай прыняць удзел у нашым традыцыйным конкурсе творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»
Канкурсантам прапануюцца наступныя намінацыі: «Паэзія», «Эсэ», «Малюнак», «Графіка», «Плакат», «Прыкладная творчасць». Навучэнцы школ, гімназій і каледжаў могуць прыняць удзел у конкурсе ў намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю», падрыхтаваўшы работы на антычную тэматыку ў любым з прапанаваных вышэй жанраў.
Творчыя работы прымаюцца да 12 снежня 2022 г. на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) або праз электронную пошту
Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама на выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру і праводзіцца ўжо ў восьмы раз. Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі»: http://didact.bsu.by/item/classic_phil_contest
Культура і творчасць
Конкурс творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць»
Культура і творчасць