Напярэдадні рэспубліканскіх святаў Дня маці і Дня бацькі і ў рамках Тыдня бацькоўскай любві, абвешчанага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь з 14 кастрычніка па 21 кастрычніка студэнтамі 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры беларускага мовазнаўства Анжалікі Садоўскай і Святланы Якуба 13 кастрычніка была арганізавана творчая імпрэза “Застаюцца навечна святымі сям’я, дом, бацькі!” (А. Янкоўскі). У літаратурнай кампазіцыі прагучалі кранальныя радкі з вершаў знакамітых беларускіх паэтаў, а таксама ўласныя вершы і мініяцюры студэнтаў, прысвечаныя асэнсаванню ролі маці і бацькі, сям’і, роду і роднага дома ў жыцці кожнага чалавека. Затым дзяўчаты і хлопцы прадставілі аўтарскія прэзентацыі з фотаздымкамі з сямейных архіваў і расказалі пра сваіх матуль і бацькаў, цікавыя факты з гісторыі сямей, распавялі пра ўнікальныя сямейныя традыцыі. Кранальна прагучалі і радкі творчых эсэ “Я слаўлю мамы светлае імя...”. Урэшце былі падрыхтаваны і прадстаўлены маляўнічыя віншавальныя паштоўкі і падарункі матулям да Дня маці.







BY

