Сэрвісы

Літаратурная гасцёўня да Дня маці “Галоўнае слова”

15 кастрычніка куратарам групы студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, дацэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ірынай Шматковай была наладжана літаратурная гасцёўня да Дня маці “Галоўнае слова”.

Ірына Ігараўна рапавяла пра беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, у творчасці якіх вобраз маці прадстаўлены найбольш выразна; пазнаёміла студэнтаў з фотаздымкамі беларускіх паэтэс з іх сынамі і вершамі, прысвечанымі ім. Пасля студэнты прадэманстравалі суквецце сваіх творчых здольнасцей: Кухальская Анастасія і Дубава Аліна прадставілі прэзентацыю “Вобраз маці ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна”, Качан Вікторыя падзялілася сваім эсэ-разважаннем “Маці ў маім жыцці”, Бахун Алеся ўразіла аўтарскім перакладам верша С. Ясеніна “Ліст да маці” на беларускую мову: “Ты жыва яшчэ, мая родная? // Жывы і я. Здароў табе, здароў! // Няхай блішчыць над тваёю хаткай, // Тое вячэрняе невыказнае святло…”, Касіловіч Яўгенія пранікнёна праспявала акапэла песню Віктара Кліменкі “Сірата”, Вакуліч Сафія (аўтар слоў) і Маслава Яўгенія (аўтар музыкі) пад гітару выканалі кампазіцыю асабістага сачынення “Зноў едзе вагон блакітны”, а Шкляр Марыя, сябра факультэцкага літаратурнага аб’яднання “Альтанка”, пазнаёміла аднагрупнікаў са сваім новым вершам, прысвечаным маці: “Маё мора і сонца - мой свет, // Найцяплейшая з усіх планет, // Мама, маці, матуля мая, // Ведай: шчыра люблю цябе я…”.

Разнастайнасць творчых здольнасцей выступоўцаў яшчэ раз паказала – на філалагічным факультэце вучацца самыя таленавітыя студэнты!

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.