Сэрвісы

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў «To love it, you should see it… ‒ 2022» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць… ‒ 2022»), прысвечанага вывучэнню і папулярызацыі славутасцей Беларусі

Вынікі Рэспубліканскага конкурсу відэаролікаў «To love it, you should see it… ‒ 2022» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць… ‒ 2022»), прысвечанага вывучэнню і папулярызацыі славутасцей Беларусі

З 7 верасня па 20 кастрычніка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў Рэспубліканскі конкурс відэаролікаў «To love it, you should see it… ‒ 2022» («Каб палюбіць, трэба ўбачыць… ‒ 2022»), прысвечаны вывучэнню гісторыі і культуры Беларусі, дэманстрацыі і папулярызацыі славутасцяў краіны.

Выкарыстоўваючы магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій студэнтам прапаноўвалася стварыць свой прадукт (тэматычны відэаролік). Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць развіццю творчага патэнцыялу студэнтаў, стымулююць вывучэнне культурнай спадчыны Беларусі, духоўна-маральных традыцый і гісторыі народа, развіваюць цікавасць да даследчай дзейнасці, павялічваюць інфармацыйную культуру студэнтаў.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

У конкурсе ўдзельнічалі студэнты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. 20 кастрычніка 2022 года адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу. Журы вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:

1.      «Лепшае культуралагічнае даследаванне» – відэаролік Лацук Анастасіі, Дылянок Вікторыі, Тубалец Веранікі (БДУ, філалагічны факультэт, 3 курс);

2.      «Лепшае гістарычнае даследаванне» – відэаролік Гай-Варонскай Даліі (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);

3.      «Лепшая відэа экскурсія» – відэаролік Семянцовай Таццяны (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);

4.      «Самы патрыятычны відэаролік» – відэаролік Грэк Златы, Даніленка Анастасіі (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);

5.      «Лепшая візітная картка майго горада (сяла, вёскі)» – відэаролік Кіўлінас Карыны, Каратчэнка Аляксея (Віцебскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, факультэт вытворчых тэхналогій, 1 курс);

6.      «Беларусь вачыма замежных студэнтаў» – відэаролік Бякеевай Арзыгул, Балджанавай Багул (БДУ, філалагічны факультэт, 4 курс);

7.      «Самае эмацыйнае відэа» – відэаролік Глушаковай Аляксандры (БДУ, філалагічны факультэт, 2 курс);

8.      «Самае крэатыўнае відэа» – відэаролік Грыгор’евай Ксеніі, Гурковай Анастасіі (БДУ, філалагічны факультэт, 3 курс).

З работамі пераможцаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Конкурсу https://sites.google.com/view/bsuvideocontest.

Выкладчыкі кафедры дзякуюць усім удзельнікам Конкурсу за праяўленую цікавасць, спагадлівасць і творчы падыход.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.