Сэрвісы

«Мацярства як блаславенне»

«Мацярства як блаславенне»

17 кастрычніка кафедрай рускай літаратуры было арганізавана літаратурна-музычнае свята, прысвечанае Дню маці.

У мерапрыемстве прынялі актыўны ўдзел студэнты 1, 2 і 3 курсаў філалагічнага факультэта спецыяльнасцей «Руская», «Беларуская» і «Рамана-германская» філалогія, а таксама замежныя студэнты 4 курса. Удзельнікі выступілі з вершамі, песнямі, класікаў і ўласнага аўтарства, прысвечанымі маці і мацярынству.

Мерапрыемства суправаджалася апавяданнем на фоне прэзентацыі са спецыяльна падабранымі фатаграфіямі матуль вядомых рускіх і беларускіх пісьменнікаў; гучала прыгожая музыка. Свята праходзіла ў спакойнай кранальнай атмасферы, так што ўсе ўдзельнікі змаглі атрымаць асалоду ад творчасці, зносін, але галоўнае, зноў нагадаць сабе, якая важная асоба маці ў жыцці кожнага.

25 10 2022 3

25 10 2022

25 10 2022 1

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.