Сэрвісы

Паэтычны марафон у Дзень нараджэння Якуба Коласа

Паэтычны марафон у Дзень нараджэння Якуба Коласа

Дзень 3 лістапада 2022 года стаў для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” сапраўдным паэтычным марафонам. Распачаўся гэты марафон на філалагічным факультэце з літаратурнай імпрэзы пад агульнай назвай 3 цэлым народам гутарку весці... , прымеркаванай  да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Падчас імпрэзы ў выкананні студэнтаў прагучалі шматлікія вершы народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы, а таксама гісторыі стварэння прачытаных твораў і цікавыя звесткі з біяграфіі класікаў.

Цікавай для ўсіх прысутных стала рубрыка “Павучымся беларускасці ў класікаў”, падчас якой свае ўласныя вершы на беларускай мове прадставілі студэнткі Вікторыя Бурак, Марыя Парошына, Анастасія Сташкевіч, Вікторыя Шчучко і Анастасія Новікава. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла куратар групы Анжаліка Садоўская. Працягам паэтычнага марафону стаў удзел студэнтаў групы Вікторыі Бурак і Аляксея Цагельніка ў флэшмобе бесперапыннага чытання паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”, арганізаваным Фундаментальнай бібліятэкай БДУ.

Завяршэннем цыкла мерапрыемстваў у дзень нараджэння Якуба Коласа стала наведванне групай творчай сустрэчы з маладымі паэтамі і празаікамі – членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі “Вечар маладой паэзіі і прозы”, якая адбылася ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Перад слухачамі выступілі таленавітыя маладыя аўтары Ганна Чыж-Літаш, Валерыя Саротнік, Алена Басікірская, а таксама выпускніца філалагічнага факультэта БДУ Кацярына Роўда.

На базе 4 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” прайшла творчая “Перакладчыцкая майстэрня”, у рамках якой студэнты прадставілі аўтарскія пераклады арыгінальных вершаў Якуба Коласа і Янкі Купалы на рускую мову. Лепшымі, па меркаванні прысутных, былі прызнаны пераклады Вайцяховіча Сцяпана, Абрамовіч Ганны, Крыловай Ганны і Самойленка Альбіны.

11 11 2022 1

11 11 2022 3

11 11 2022 4

11 11 2022

11 11 2022 2

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.