Сэрвісы

«Кітайскі тыдзень» на філалагічным факультэце

«Кітайскі тыдзень» на філалагічным факультэце

З 14 па 18 лістапада 2022 года кафедра кітайскай філалогіі арганізавала і правяла шэраг мерапрыемстваў, скіраваных на патрыятычнае выхаванне, павышэнне прафесійных кампетэнцый, азнаямленне з традыцыйнай культурай Паднябеснай студэнтаў-кітаістаў.

У рамках Года гістарычнай памяці быў праведзены конкурс эсэ на кітайскай мове «Мая малая Радзіма: мінулае і сучаснасць». 17 лістапада адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў мерапрыемства: 4 курс – Паліна Дубовік, Ксенія Смаляк, Ганна Старавойтава, Ніколь Цэлагуз, Паліна Шлык, Ганна Шырокая, Ганна Казлоўская, Дар’я Шафар, Эмілі Зіновіч, Яна Валюк; 3 курс – Крысціна Купрацэвіч, Кацярына Кузьмянок, Лізавета Лук’яненка; 2 курс – Матвей Гойнаш, Анастасія Ашарчук, Лізавета Кандратава, Вікторыя Чарачкіна, Дана Кавалёнак. У сваіх работах студэнты расказалі аб гісторыі і дасягненнях вёсак і гарадоў Беларусі, адкуль яны родам, дзе зрабілі першыя крокі і скончылі ўстановы сярэдняй адукацыі. Дыпломы лаўрэатам конкурсу ўручыў дэкан Сяргей Важнік.

У мэтах павышэння ведаў студэнтаў-кітаістаў у  галіне міжкультурнай камунікацыі, выяўлення спецыфікі функцыянавання літаратуры Беларусі ў сусветным кантэксце адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні «Беларуская літаратура ў Кітаі». Для дадзенага мерапрыемства студэнты падрыхтавалі паведамленні аб рэцэпцыі твораў беларускіх аўтараў у сацыякультурнай прасторы Паднябеснай, прааналізавалі іх пераклады на кітайскую мову.

Для студэнтаў малодшых курсаў спецыяльнасці «Усходняя (кітайская) філалогія» быў праведзены майстар-клас “Сакрэты чайнай цырымоніі”, мадэратарам якога стала старшы выкладчык кафедры кітайскай філалогіі Фу Сюеін. Студэнты даведаліся шмат новага аб чайнай культуры ў Кітаі, яе гісторыі, асаблівасцях і духоўна-філасофскім складніку.

21 11 2022

21 11 2022 5

21 11 2022 2

21 11 2022 1

21 11 2022 4

 

Image

Рэсурсы

Image
Image