Важнік Сяргей Аляксандравіч
Кандыдат філалагiчных навук, дацэнт
Адукацыя: 1987–1991 гг. – Мінскае педагагічнае вучылішча № 2 (дыплом «з адзнакай»; кваліфікацыя «Настаўнік пачатковых класаў»); 1991–1996 гг. – Філалагічны факультэт БДУ (дыплом «з адзнакай»; кваліфікацыя «Філолаг. Выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры», «Выкладчык польскай мовы»). У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дыстрыбуцыйныя ўласцівасці дзеяслоўнага прэдыката ў беларускай і польскай мовах» па специальносцях 10.02.01 «Беларуская мова» і 10.02.03 «Славянскія мовы».
Праца: 1996–2015 гг. – выкладчык-стажор, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. 2002–2015 гг. – намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Філалагічнага факультэта БДУ. 1996–2013 гг. – выкладчык беларускай мовы і загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ. 2015–2018 гг. – дырэктар НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”. 2018–2021 гг. – дэкан Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.
Акрамя таго, ў розныя гады С.А. Важнік з’яўляўся: вучоным сакратаром Беларускага камітэта славістаў пры НАН Беларусі (2007–2014 гг.); генеральным сакратаром Міжнароднага камітэта славістаў (2008–2013 гг.); вучоным сакратаром Савета па абароне дысертацый Д 02.01.24 па спецыяльнасцях 10.02.19 «Тэорыя мовы» і 10.02.03 «Славянскія мовы» (2013–2017 гг.); рэдактарам навукова-практычнага часопіса «Веснік адукацыі» (2015–2018 гг.); рэдактарам навуковых серый «Моваведы Беларусі» (2006 г. – па сённяшні час) і «Лекцыі па Інтэрнэт-лінгвістыцы» (2007 г. – па сённяшні час); сурэдактарам навуковых часопісаў «Паланістыка» (2002–2013 гг.) і «Актуальныя праблемы паланістыкі» (2006–2009 гг.); членам Кіруючага камітэта ад Рэспублікі Беларусь сумеснай праграмы Еўрапейскага Саюза і Савета Еўропы «Падтрымка адукацыйнай палітыкі ў сферы дэмакратычнай грамадзянскасці і адукацыі ў галіне правоў чалавека ў шасці дзяржавах Усходняга партнёрства» (2015–2018 гг.).
Міжнародныя праекты: «Składnia porównawcza języków słowiańskich drugiej połowy XX wieku» (Педагагічная Акадэмія г. Кракава, Універсітэт г. Ольштына, Універсітэт г. Лодзі); «Славянскія прыназоўнікі ў сінхраніі і дыяхраніі: марфалогія і сінтаксіс» (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы); «Мадэлі простага сказа з улікам іх тыпавых значэнняў і маўленчых рэалізацый» (Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава, Данецкі нацыянальны ўніверсітэт).
За апошнія гады прайшоў павышэнне кваліфікацыі па праграмах: «Медыяадукацыя ў педагагічнай сферы: вопыт і новыя падыходы да кіравання» (Маскоўскі педагагічны дзяржаўны ўніверсітэт, 15–19 сакавіка 2017 г.); Joint Programme of the European Union and the Council of Europe Promoting Human Rights Education and Democratic Citizenship in Eastern Partnership countries «Competence based approach in education: Council of Europe framework for democratic culture» (Minsk, March 2017 – May 2017).
Падрыхтаваў больш за 30 пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Кіруе трыма аспірантамі (Анастасія Албут, Валерый Варановіч, Павел Рааго). Вучаніца С.А. Важніка Марына Кажарновіч абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Славакіі. У навуковым даробку С.А. Важніка больш за 200 публікацый у галіне кантрастыўнага сінтаксісу славянскіх моў, супастаўляльнай граматыкі, беларуска-польскіх і беларуска-рускіх моўных сувязей, функцыянальна-камунікацыйнай граматыкі, семантычнага і функцыянальнага сінтаксісу, лінгвістыкі тэксту, тэорыі перакладу, сінтаксічнай нормы. Аўтар манаграфіі «Кантрастыўны сінтаксіс польскай і беларускай моў: семантыка і дыстрыбуцыя дзеяслоўнага прэдыката» (2008), а таксама працы «Тры стыхіі Байнэта, або Праява нацыянальнай моўнай самаідэнтыфікацыі» (Лекцыі па Інтэрнэт-лінгвістыцы; Вып. 1, 2007).