Сэрвісы

Урачыстае пасяджэнне Камітэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў

30 верасня 2014 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылося ўрачыстае пасяджэнне Камітэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння Анджэя Цеханавецкага, Ганаровага старшыні беларуска-польскай камісіі па супольнай культурнай спадчыне, Ганаровага сябра ГА “МАБ”, прамога нашчадка князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх, Ганаровага прафесара БДУ, уладальніка шматлікіх званняў і ўзнагарод, аўтара выданняў пра культурнае жыццё Нясвіжа і Слоніма.

Род Цеханавецкіх зрабіў шмат карыснага для эканамічнага і культурнага развіцця Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Прафесарам Аджэем падараваны беларускім музеям і бібліятэкам шэраг кніг і каштоўных экспанатаў, у тым ліку слуцкі пояс.

Цяпер Анджэй Цеханавецкі жыве ў Лондане.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел супрацоўнікі Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, Польскага інстытута ў Мінску, Беларускага фонду культуры, Мінскага сходу нашчадкаў шляхты і дваранства, госці з Бачэйкава, Варнян, Заслаўя, Мсціслава і Нясвіжа, калегі юбіляра.

{gallery}2014-10-21_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.