Сэрвісы

Урачыстае адкрыццё мадэрнізаванага кабінета аўдыёвізуальных сродкаў навучання

23 кастрычніка 2014 г. на філалагічным факультэце (аўд.221)  адбылося ўрачыстае адкрыццё мадэрнізаванага кабінета аўдыёвізуальных сродкаў навучання, абсталяванага пры падтрымцы пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. 

У цырымоніі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР у РБ сп. Цуй Цімін і прарэктар па вучэбнай рабоце прафесар А.В. Данільчанка. Выступоўцы адзначылі, што ў сучасны час назіраецца актывізацыя супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай па многіх напрамках, што абумоўлівае вострую неабходнасць у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў. Функцыянаванне такіх кабінетаў будзе садзейнічаць павышэнню якасці адукацыі, распаўсюджванню кітайскай мовы і культуры ў Беларусі. Па заканчэнні цырымоніі студэнты першага курса спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” прачыталі вершы на кітайскай мове.

{gallery}2014-10-23{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image