23 кастрычніка 2014 г. на філалагічным факультэце (аўд.221) адбылося ўрачыстае адкрыццё мадэрнізаванага кабінета аўдыёвізуальных сродкаў навучання, абсталяванага пры падтрымцы пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
У цырымоніі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол КНР у РБ сп. Цуй Цімін і прарэктар па вучэбнай рабоце прафесар А.В. Данільчанка. Выступоўцы адзначылі, што ў сучасны час назіраецца актывізацыя супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай па многіх напрамках, што абумоўлівае вострую неабходнасць у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў. Функцыянаванне такіх кабінетаў будзе садзейнічаць павышэнню якасці адукацыі, распаўсюджванню кітайскай мовы і культуры ў Беларусі. Па заканчэнні цырымоніі студэнты першага курса спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія” прачыталі вершы на кітайскай мове.
{gallery}2014-10-23{/gallery}


BY 
