Сэрвісы

Паездка ў Музей-дачу Васіля Быкава

25 кастрычніка адбылася паездка выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантаў філалагічнага факультэта ў музей-дачу Васіля Быкава – філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларуской літаратуры. Ідэйным натхняльнікам і арганізатарам паездкі выступіла Ірына Часнок – член Савета маладых вучоных, аспірантка кафедры беларуской літаратуры і культуры, навуковы супрацоўнік музея-дачы.

Музей быў адчынены у пасёлку Ждановічы-6 пад Мінском у чэрвені 2014 года да 90-годдзя класіка. Удава Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна зрабіла бясцэнны падарунак Беларусі, перадаўшы ў дар дзяржаве дачу і шматлікія асабістыя рэчы пісьменніка. У дыхтоўным, амаль не кранутым часам доме мы трапляем у атмасферу побыту творчай інтэлігенцыі 1980 –пачатку 1990-х гг. Аўтэнтычная экспазіцыя складаецца з прадметаў, што належалі Васілю Быкаву, адлюстроўвалі і фарміравалі яго думкі, пачуцці, настрой. Гэта кнігі – шмат з аўтографамі і дасціпнымі подпісамі дарцаў; грампласцінкі з музыкай беларускіх кампазітараў і вершамі беларускіх паэтаў; малюнкі самога гаспадара лецішча, яго фарбы і палітра; карціны, фотадакументы і шмат што яшчэ.

Ідэйны натхняльнік Ірына Часнок выступіла таксама і ў ролі экскурсавода. Яна расказала мноства цікавых фактаў з творчай біяграфіі пісьменніка, арыгінальна звязаўшы іх з гісторыяй беларускай штодзённасці. Паездка аказалася па-сапраўднаму жывой і нефармальнай, перспектыўнай для супрацоўніцтва музея і ўніверсітэта.

{gallery}2014-10-27_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image