28 кастрычніка 2014 г. на факультэце праведзена мерапрыемства «Смачны» свет моў, падрыхтаванае кафедрай англійскага мовазнаўства і прысвечанае 75- годдзю філалагічнага факультэта.
Было прадстаўлена больш за 15 моў свету: беларуская, украінская, руская, польская, славацкая, сербская, англійская, нямецкая, італьянская, французская, албанская, грэцкая, карэйская, туркменская, кітайская, японская.
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі студэнты, якія вывучаюць родную і замежную мовы на філалагічным факультэце, але і стажоры, якія прыбылі ва ўніверсітэт для вывучэння рускай мовы ў рамках пагаднення паміж Міністэрствамi адукацый розных краін і Дагавораў аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі.
Свет моў - гэта творчае мерапрыемства, у якім кожны ўдзельнік змог праявіць сябе: падрыхтаваныя прэзентацыі, віктарыны, насценгазеты дазволілі ўсім прысутным акунуцца ў атмасферу мовы, культуры. Асаблiвы «смак» мерапрыемству надалі нацыянальныя стравы, прыгатаваныя ўдзельнікамі.
Дадзенае мерапрыемства мела спаборніцкі характар. Па выніках галасавання пераможцамі сталі стажоры з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Другое месца дасталося студэнтам з Туркменістана, ганаровае трэцяе - стажорам з Паўднёвай Карэі.
Гэта было сапраўднае свята зносін, дружбы, свята адзінства моў, культур, краін, якое ў чарговы раз падцвердзiла, што філалагічны факультэт –самы творчы і дружны.
З Днём нараджэння, філалагічны факультэт!
Творчых перамог, поспехаў, росквіту!
{gallery}2014-11-03{/gallery}


BY 
