Сэрвісы

Урачыстае адкрыццё галерыі партрэтаў дэканаў

6 лістапада 2014 г. на пасяджэнні Вучонага савета філалагічнага факультэта БДУ адбылося ўрачыстае адкрыццё галерыі партрэтаў дэканаў, прымеркаванае да 75-годдзя факультэта. 

Падчас адкрыцця сённяшні дэкан прафесар І. С. Роўда коратка распавёў пра кожнага з дзесяці яго папярэднікаў і адзначыў іх заслугі перад факультэтам.

Ломцеў Цімафей Пятровіч – першы дэкан філалагічнага факультэта (з 1939 па 1941 г.), вядомы вучоны-лінгвіст, прафесар. Адначасова з’яўляўся першым загадчыкам кафедры рускай мовы і літаратуры.

 

 

Ларчанка Міхась Рыгоравіч – дэкан філалагічнага факультэта з 1943 па 1945 г. і з 1955 па 1963 г. Беларускі літаратуразнавец, крытык. Доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР.

 

Жыркевіч Міхаіл Іванавіч – дэкан філалагічнага факультэта з 1945 па 1947 г. Беларускі мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар шматлікіх падручнікаў па беларускай мове.

 

 

Шашкоў Лука Васільевіч – дэкан філалагічнага факультэта з 1947 па 1951 г. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

 

 

Жыдовіч Марыя Андрэеўна – дэкан філалагічнага факультэта з 1951 па 1952 г. Доктар філалагічных навук, прафесар, кіраўнік дыялекталагічнага гуртка філалагічнага факультэта.

 

 

Васільеў Юрый Аляксандравіч – дэкан філалагічнага факультэта з 1952 па 1955 г. Кандыдат філалагічных навук.

 

 

Булацкі Рыгор Васільевіч – дэкан філалагічнага факультэта з 1963 па 1967 г. Беларускі гісторык, журналіст, доктар гістарычных навук, прафесар.

 

 

Волк Аляксей Арсеньевіч – дэкан філалагічнага факультэта з 1967 па 1990 г. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

 

 

Лойка Алег Антонавіч – дэкан філалагічнага факультэта з 1991 па 1996 г. Доктар філалагічных навук, прафесар. Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец, член-карэспандэнт НАН Беларусі.

 

 

Мурына Ларыса Аляксандраўна – дэкан філалагічнага факультэта з 1996 па 2002 г. Доктар педагагічных навук, прафесар.

 

 

{gallery}2014-11-10{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image