Сэрвісы

Урачыстае паседжанне кафедры тэорыі літаратуры

12 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце БДУ ў межах святкавання 75-годдзя факультэта адбылося ўрачыстае паседжанне кафедры тэорыі літаратуры, прымеркаванае да яе 20-гадовага юбілею. 

Мерапрыемства адкрыў дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда, які шчыра павіншаваў калектыў кафедры са святам і падкрэсліў яе значнасць у жыцці не толькі факультэта, але і ўсёй вышэйшай школы Беларусі. Таксама выступілі з віншаваннямі сябры і выхаванцы кафедры, запрошаныя госці: дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Запартыка Г. В., д.ф.н., прафесар, загадчык аддзела гісторыі і тэорыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН РБ М. А. Тычына, д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Т. Я. Камароўская, д.ф.н., дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН РБ Т. В. Валодзіна. Акрамя гэтага, са сваімі віншаваннямі выступілі: загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры д.ф.н., прафесар Т. І. Шамякіна, загадчык кафедры рускай літаратуры д.ф.н., прафесар С. Я. Ганчарова-Грабоўская, загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы к.ф.н., дацэнт З. І. Бадзевіч, д.ф.н., прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ж. В. Некрашэвіч-Кароткая. Членамі кафедры і супрацоўнікам бібліятэкі філалагічнага факультэта была праведзена прэзентацыя 3-га выпуска кафедральнага зборніка “Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору” і арганізавана выстава асноўных выданняў кафедры. 

{gallery}2014-11-13{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image