Сэрвісы

Урачыстая вечарына, прысвечаная 75-гадоваму юбілею факультэта

18 лістапада адбылася ўрачыстая вечарына, прысвечаная 75-гадоваму юбілею факультэта. Па традыцыі, на адкрыццё свята прагучаў міжнародны студэнцкі гімн «Gaudeamus» у выкананні студэнтаў пад кіраўніцтвам прафесара кафедры гісторыі беларускай літаратуры Некрашэвіч-Кароткай Ж.В. Затым беларускія і замежныя студэнты павіншавалі сваіх выкладчыкаў і гасцей са святам на ўсіх мовах свету, якія прадстаўлены на факультэце. Пасля прывітальнага слова дэкана прафесара Роўды І.С. рэктар універсітэта акадэмік Абламейка С. У. павіншаваў з юбілеем студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх супрацоўнікаў факультэта і ўручыў узнагароды.

Святочнае мерапрыемства вялі прафесар Ратнікава І.Э. і намеснік дэкана дацэнт Важнік С.А. Павіншаваць філфакаўцаў прыйшлі прарэктар Данільчанка А.В., дэканы факультэтаў, кіраўнікі разнастайных структурных падраздзяленняў БДУ. Ад імя сваіх народаў і дзяржаў факультэту пажадалі далейшага росквіту і развіцця паслы і прадстаўнікі пасольстваў шэрагу замежных краін: Расіі, Сербіі, Славакіі, Польшчы, Кітая і інш.

Канцэртная праграма ўключала сучасныя і народныя песні і танцы народаў свету ў выкананні студэнтаў факультэта і творчых калектываў нашых сяброў – Акадэміі музыкі і “Каўказскага танца”. Зала з вялікай цеплынёй успрыняла выступленне кітайскіх студэнтаў Біліке Саймэйці і Цянь Іцюня, якія прадставілі на суд гледачоў дзве песні: “Белоруссия” і “Цячэ вада ў ярок”. На завяршэнне канцэрта з песняй пра факультэт выступіў “хор хлопчыкаў” – выкладчыкаў-мужчын факультэта.

На працягу ўсяго вечара ў зале панавала цёплая дружалюбная атмасфера, якая спалучала ў сабе святочнасць, урачыстасць і дабразычлівасць, якая ўласціва кожнаму калектыву, дзе працуюць сапраўдныя аднадумцы і высокапрафесійныя майстры сваёй справы.

{gallery}2014-11-20{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image