Віншуем пераможцаў Рэспубліканскага конкурса мастацкага чытання на кітайскай мове сярод студэнтаў, прысвечанага 75-годдзю з дня заснавання філалагічнага факультэта!
25 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце БДУ адбыўся Рэспубліканскі конкурс мастацкага чытання на кітайскай мове сярод студэнтаў, прысвечаны 75-годдзю з дня заснавання філалагічнага факультэта.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра кітайскай філалогіі пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. У конкурсе прынялі ўдзел 18 навучэнцаў, сярод якіх – студэнты БДУ, МДЛУ, БДЭУ, Акадэміі пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На адкрыцці конкурса з прывітальным словам выступілі Часова павераны пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Го Юй і прарэктар БДУ Данільчанка А.В.
У склад кампетэнтнага журы ўвайшлі выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі і прадстаўнікі Інстытутаў кітаязнаўства імя Канфуцыя, якія ацэньвалі конкурсныя выступленні па наступных крытэрыях: змястоўнасць, граматнасць, вербальныя паводзіны, вобразнасць, мастацкае афармленне, культуралагічны чыннік.
Удзельнікі конкурса мастацкага чытання прадэманстравалі глыбокія веды і навыкі ў галіне кітайскай мовы, літаратуры, культуры, нацыянальнага этыкета, акцёрскія і творчыя здольнасці. У выніку галасавання журы месцы размеркаваліся наступным чынам: дыплом І ступені – Гайдук Сяргей, студэнт МДЛУ, дыпломы ІІ ступені – Цуранава Яніна, студэнтка філалагічнага факультэтэта БДУ, Суліма Кацярына, студэнтка МДЛУ, дыпломы ІІІ ступені – Маркевіч Анастасія, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ, Касмачова Вольга, студэнтка філалагічнага факультэта БДУ, Кузьмянкова Таццяна, студэнтка МДЛУ, Тупік Павел, студэнт МДЛУ. Акрамя таго, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі каштоўныя прызы і сувеніры ад Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Рэспубліканскі конкурс мастацкага чытання на кітайскай мове прайшоў на высокім узроўні і засведчыў вялікую цікавасць да кітайскай мовы, літаратуры і культуры сярод моладзі нашай краіны.
{gallery}2014-11-27{/gallery}


BY 
