Аддзел па справах адукацыі пры Амбасадзе КНР у Рэспубліцы Беларусь правёў Першы тэатральны конкурс на рускай мове сярод кітайскіх навучэнцаў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел замежныя студэнты з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. БДУ прадстаўлялі філалагічны факультэт і факультэт міжнародных адносін. Філалагічны факультэт прадставіў на суд гледачоў і журы дзве пастаноўкі: “Жорсткі раманс” (па п’есе А.М. Астроўскага “Беспасажніца”) і казку “Беласнежка і сем гномаў”.
Прыз у намінацыі “Лепшы тэатральны калектыў” дастаўся студэнтам-стажорам з Харбіна. Узнагароды ў намінацыях “Лепшы акцёр” і “Лепшая актрыса” таксама атрымалі студэнты філалагічнага факультэта БДУ.
Віншуем! Жадаем натхнення і новых перамог!
{gallery}2014-11-27_1{/gallery}


BY 
