Сэрвісы

ХІІI Шырмаўскія чытанні

27 лістападана базе філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі праведзены ХІІI Шырмаўскія чытанні.

На адкрыцці Чытанняў з прывітальнымі словамі выступілі намеснік дэкана па навуковай рабоце, к.ф.н., дацэнт П.І.Навойчык, загадчык кафедры тэорыі літаратуры, д.ф.н., прафесар В.П.Рагойша і ўнук мардоўскага пісьменніка Я.П. Грыгошына, к.т.н. С.В.Фядулаў.

Працавала 3 секцыі: “Фальклор у культуразнаўчым і лінгвістычным аспектах”, “Традыцыйныя жанры фальклору: паэтыка, семантыка”, “Міфалогія, фальклор, літаратура”. Заяўкі на ўдзел у ХІІI Шырмаўскіх чытаннях падалі каля 50 чалавек. У рабоце пленарнага пасяджэння і секцый прынялі ўдзел як выкладчыкі і вядомыя навукоўцы, так і студэнты, магістранты, аспіранты з розных навучальных устаноў краіны.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.