10 снежня а 18-й гадзіне ў фае актавай залы філалагічнага факультэта адбудзецца «Калядны дабрачынны баль» –штогадовае традыцыйнае свята філалагічнага факультэта. У праграме балю: вальс першакурсніц, творчыя нумары лепшых студэнтаў філалагічнага і іншых факультэтаў БДУ, дабрачынны аўкцыён з цікавымі і крэатыўнымі лотамі, конкурс на атрыманне тытула Караля і Каралевы балю і многае іншае.
Усе атрыманыя сродкі пойдуць на падарункі для выхаванцаў Асіповіцкай дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату. З гэтымі дзецьмі ўжо не першы год падтрымліваюць добрыя стасункі валанцёры «Адрасу сяброўства», а таксама арганізацыйны камітэт балю.


BY 
