У мінулую суботу, 13 снежня 2014 года, дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда запрасіў у госці на чай пераможцаў Лінгвістычнага конкурсу «Гульня слоў», які адбыўся тыдзень таму. Нагадаем, што ў конкурсе перамаглі 9 навучэнцаў устаноў адукацыі г. Мінска:
Гамеза Валерыя і Вярхоўская Лізавета (вучаніцы 9 класа сярэдняй школы №203),
Бараноўская Ірына (вучаніца 9 класа сярэдняй школы №175),
Шчурава Аліна (вучаніца 10 класа сярэдняй школы №12),
Ястрабава Вераніка (вучаніца 10 класа гімназіі №13),
Хадасевіч Ганна (вучаніца 10 класа Ліцэя БДУ),
Сідаровіч Ксенія (вучаніца 11 класа гімназіі №39),
Мінаева Паліна і Дарагуш Наталля (вучаніцы 11 класа сярэдняй школы №175).
Пераможцы пагутарылі з дэканам, пазнаёміліся з будынкам філалагічнага факультэта і некаторымі выкладчыкамі і студэнтамі. Спадзяемся ў будучыні ўбачыць іх сярод нашых студэнтаў.
{gallery}2014-12-15{/gallery}


BY 
