Сэрвісы

Віншуем!

19 снежня 2014 г. на філалагічным факультэце адбылася абарона доктарскай дысертацыі дацэнта кафедры гісторыі беларускай мовы Гапоненка Ірыны Алегаўны на тэму “Станаўленне нормаў беларускай літаратурнай мовы ХІХ – пачатку ХХ ст. у галіне графікі, арфаграфіі, лексікі” (па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова).

У дысертацыйным даследаванні ўпершыню ў беларускім мовазнаўстве праведзены комплексны навуковы аналіз беларускай літаратурнай мовы перыяду ХІХ – пачатку ХХ ст. з пункту погляду фарміравання нармалізацыйных тэндэнцый у графіцы, арфаграфіі і лексіцы (у тым ліку анамастычнай), а таксама паказана нармалізацыйная дынаміка ў храналагічным дыяпазоне ХІХ – пачатку ХХ ст. У рабоце вызначана канкрэтна-гістарычная спецыфіка беларускай моўнай нормы перыяду ХІХ – пачатку ХХ ст.; разгледжаны асаблівасці пераемнай сувязі паміж старабеларускай і новай беларускай мовай на графіка-арфаграфічным і лексічным узроўнях; выяўлены змест паняццяў літаратурнае/дыялектнае ў дачыненні да перыяду моўнага станаўлення, вызначана выключная роля дыялектаў у фарміраванні сістэмы новай беларускай літаратурнай мовы; даследаваны характар беларуска-іншамоўных узаемаадносінаў і адметнасць семантычных трансфармацый у ХІХ – пачатку ХХ ст.

Шчыра віншуем Ірыну Алегаўну з паспяховай абаронай і зычым ёй плёну ў наступных навуковых даследаваннях, новых адкрыццяў у галіне беларускага мовазнаўства, далейшага развіцця яе творчага патэнцыялу, а таксама асабістага шчасця, здароўя і дабрабыту!

Image

Рэсурсы

Image
Image