22 студзеня на філалагічным факультэце БДУ адбыўся “круглы стол”, прысвечаны абмеркаванню вынікаў анкетавання “Любімы твор беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”, праведзенага рэдакцыяй літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя” ў 2014 годзе сярод наведвальнікаў бібліятэк г. Мінска.
У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі рэдакцыі часопіса “Полымя”: галоўны рэдактар Алесь Мікалаевіч Бадак, намеснік галоўнага рэдактара Алена Мальчэўская, адказны сакратар часопіса Юлія Алейчанка, вядомы літаратуразнаўца і крытык Алесь Марціновіч, а таксама загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, дацэнт Пятро Васільевіч Васючэнка і выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ: намеснік дэкана філалагічнага факультэта, дацэнт Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі, загадчык кафедры тэорыі літаратуры, прафесар Вячаслаў Пятровіч Рагойша, загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры, прафесар Таццяна Іванаўна Шамякіна, выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры і культуры – прафесар Людміла Дзмітрыеўна Сінькова, дацэнты Лада Віктараўна Алейнік, Анатоль Леанідавіч Верабей і Уладзімір Аляксандравіч Навумовіч. Падрыхтавалі паведамленні па тэматыцы “круглага стала” аспірантка Ірына Часнок і студэнткі філалагічнага факультэта БДУ Марына Бахір, Настасся Карнацкая, Настасся Якуба, Ірына Купцэвіч. Матэрыялы гэтага мерапрыемства будуць апублікаваны ў трэцім нумары часопіса “Полымя”.
{gallery}2015-01-27{/gallery}


BY 
