Сэрвісы

Міжнародны семінар “Творчасць Сяргея Пясецкага ў дыялогу культур і літаратур”

18 лютага 2015 года кафедра славянскіх літаратур філалагічнага факультэта БДУ пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску праводзіць Міжнародны семінар “Творчасць Сяргея Пясецкага ў дыялогу культур і літаратур” (пачатак у 11.00, аўд 304), у якім прымуць удзел навукоўцы з Беларусі і Польшчы.

Праблемна-тэматычнае поле мерапрыемства: С.Пясецкі і Беларусь, месца і роля польскага пісьменніка ў гісторыі літаратуры Польшчы, адметнасці рэцэпцыі творчасці С.Пясецкага ў беларускім і шырэй – славянскім культурным арэaле з улікам феномену памежжа, гістарычнай перспектывы тых працэсаў, што адбываліся на апісанай у яго творах зямлі.

У рамках семінара таксама адбудзецца прэзентацыя кнігі “Наш і не наш Сяргей Пясецкі” (аўтары – Т.В.Кабржыцкая, П.В.Рагойша, М.М.Хмяльніцкі).

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.