20 лютага 2015 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам прарэктара БДУ па вучэбнай рабоце БДУ прафесара А.В. Данільчанкі, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанца, доктара філалагічных навук, прафесара, літаратуразнаўцы, паэта, літаратурнага крытыка В.П. Рагойшы, кандыдата філалагічных навук, дацэнта, літаратуразнаўцы, паэтэсы, перакладчыка І.Э. Багдановіч.
Студэнтам, выкладчыкам і гасцям філалагічнага факультэта была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя“Ад Бога мова ў кожнага народа…”, у якой адлюстраваны гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні. Былі прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя роднай мове, уласныя вершы студэнтаў, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў.
23 лютага 2015 г., студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэтанаведалі тэматычную выставу “Радасць слова” на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.
24 лютага 2015 г.у межах вiдэаканферэнцыi “Мiнск – Вiцебск” адбылася сустрэча з выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, а таксама з беларускім літаратуразнаўцам, гісторыкам, пісьменнікам, журналістам, доктарам філалагічных навук, прафесарам А.І. Мальдзісам. Падчас відэаканферэнцыі прайшла прэзентацыя энцыклапедычнага даведніка “Сузор’е беларускага памежжа” і найноўшых мовазнаўчых і лексікаграфічных выданняў, а таксама дыялог паміж выкладчыкамі і студэнтамі БДУ і ВДУ.
25 лютага 2015 г. адбылася традыцыйная інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Філалогія і Я” з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія” і “Славянская філалогія”. Студэнты прадэманстравалі свае веды і творчы патэнцыял у рэкламным, вітальным, паэтычным, граматычным, крэатыўным, песенным і іншых конкурсах.
26 лютага 2015 г.у межах Дня беларускай філалогіі адбылася сустрэча “Кропкі судакранання: лацінская і беларуская мовы”, у якой прынялі ўдзел загадчык кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ Г.І. Шаўчэнка, доктар фiлалагiчных навук прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ж.В. Некрашэвіч-Кароткая i дацэнт кафедры класічнай філалогіі Я.У. Прыстаўка.
27 лютага 2015 г.у творчай сустрэчы “Пераклад у сістэме міжкультурных сувязей” прыняў удзел паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард, старшы выкладчык кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. А.В. Хадановіч.{gallery}2015-02-25{/gallery}


BY 
