25 лютага ў чытальнай зале бібліятэкі філалагічнага факультэта фалькларысты кафедры тэорыі літаратуры сумесна з супрацоўнікамі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ і кабінетам традыцыйных музычных культур БДАМ правялі круглы стол, прысвечаны памяці доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры беларускай музыкі БДАМ Ларысы Піліпаўны Касцюкавец. Успамінамі пра Ларысу Піліпаўну падзяліліся яе калегі і выхаванцы: к.ф.н., дацэнт Р. М. Кавалёва; к.ф.н., дацэнт В. В. Прыемка; кандыдат мастацтвазнаўста, дацэнт Т. Л. Бярковіч; кандыдат мастацтвазнаўста, дацэнт Л. Ф. Баранкевіч; кандыдат мастацтвазнаўста, дацэнт Н. І. Дожына; кандыдат мастацтвазнаўста А. П. Саковіч і інш. Акрамя таго, з дакладамі аб навуковай дзейнасці Л. П. Касцюкавец выступілі студэнты філалагічнага факультэта А. В. Дубік і А. Д. Чарняцоў.
{gallery}2015-03-02{/gallery}


BY 
