Сэрвісы

2 нумар "Маладосці"

У цэнтры ўвагі другога нумара “Маладосці”, як сведчыць яго вокладка, Эліза Ажэшка, якая жыла і тварыла ў нашай прыўкраснай Гародні. “Ажэшкаўскія” матэрыялы нумару – пераклад уступу да своеасаблівага дзённіка пісьменніцы “Дні”, а таксама яе невялічкага апавядання “Парцалянка”. Фрагмент арыгіналу “Дзён”, аўтограф Ажэшкі, шукайце ў рубрыцы “Ад рукі”.

Сярод паэтаў другой “Маладосці” вылучаюцца Вераніка Пуставіт і Вольга Паўлюкевіч – дзве ўзыходзячыя зорачкі жаночай паэзіі. Безумоўна варты ўвагі твор Югасі Каляды “Je suis ton ange gardien” – “Я твой анёл-ахоўнік”: так хочацца, сустрэўшы анёла,  даверыцца яму, але ці заўсёды гэта бяспечна? Інтэрв’ю з рэктарам Акадэміі мастацтваў Міхасём Баразной, артыкул Леаніда Лаўрэша “Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне”, вершы лідара гурта “Хурма” Мікіты Найдзёнава, новае фантастычнае апавяданне Сяргея Белаяра – таксама пад вокладкай другой “Маладосці”. 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.