29 сакавіка на Філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ІІІ Мінскі фестываль моў.
За адзін дзень гасцям Фестывалю будуць прадстаўлены прэзентацыі 50 моў свету — старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, пяць цікавых навукова-папулярных лінгвістычных лекцый і пяць незвычайных лекцый па беларусістыцы.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы — гэта захапляльная 45-хвілінная міні-лекцыя, падчас якой апавядальнік — спецыяліст па мове — падзеліцца са слухачамі найцікавейшымі фактамі пра гэтую мову.
Пачнецца Фестываль у 10:00 і будзе доўжыцца да 19:00.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!


BY 
