
Псіхалагічны клуб “На філфаку” запрашае выкладчыкаў філалагічнага факультэта прыняць удзел у практычным занятку “Азначэнне і пастаноўка мэт”.
Сустрэча будзе прысвечана пытанням эфектыўнай пастаноўкі і рэалізацыі сваіх мэт, праверцы іх на экалагічнасць, пошуку неабходных умоў і рэсурсаў для дасягнення мэт.
Хай вашыя мэты дораць вам крылы!
Чакаем вас 01.04.2015 у 14.25 у 62 аўдыторыі філалагічнага факультэта.
Семінар праводзяць педагогі-псіхолагі Псіхалагічнай службы БДУ Наталля Уладзіміраўна Токарава і Валянціна Калістратаўна Абрамовіч.


BY 
