Сэрвісы

Тыдзень англійскай мовы

23-27 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ кафедра англійскага мовазнаўства праводзіла Тыдзень англійскай мовы, у які былі ўключаны разнастайныя пазнавальныя і ў той жа час забаўляльныя мерапрыемствы: арганізаваны круглыя сталы, прысвечаныя англійскаму этыкету; паэтычнае спаборніцтва, дзе студэнты дэкламавалі вершы; усім жадаючым адчынілі свае дзверы караоке-клуб, дзе студэнты з задавальненнем спявалі англамоўныя песні, і тэатральны салон, у якім разыгрывалі сцэнкі і чыталі рэп.  

Калідоры факультэта сталі месцам экспазіцый постэраў і плакатаў, прысвечаных англійскаму этыкету (23, 24 сакавіка), каралеўскім асобам і знакамітым персаналіям (25, 26 сакавіка), вядомым брытанскім універмагам і брэндам (27 сакавіка). Актыўны ўдзел у тыдні прынялі як студэнты-беларусы, так і студэнты замежных краін, для якіх таксама была арганізавана экскурсія на англійскай мове ў Нацянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь.

{gallery}2015-04-01{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.