Сэрвісы

ПАТРЫЯТЫЧНА-АСВЕТНІЦКАЯ АКЦЫЯ “ВЯЗЫНКА – 2015”

Студэнты філалагічнага факультэта чакаюць цёплых веснавых дзён больш за ўсіх, бо менавіта ўвесну праводзіцца традыцыйны злёт на малой Радзіме Янкі Купалы – Вязынцы. Гэтая добрая традыцыя была закладзена студэнтамі і выкладчыкамі філфака яшчэ ў 1976 годзе. Вельмі важна, што на пачатку ХХІ стагоддзя акцыя набыла статус агульнаўніверсітэцкай.
23 мая 2015 года на Вязынцы адбылася патрыятычна-асветніцкая акцыя філалагічнага факультэта БДУ, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі.
Мерапыемства пачалося са святочнага канцэрта, у якім прынялі ўдзел беларускія і замежныя студэнты. Выключныя вакальныя здольнасці прадэмастравалі: Чыжыкаў Уладзіслаў, Нешытая Валерыя, Пагосава Юлія і Паўлоўская Яна, а таксама Білікэ Саймэйці, якая выканала песню “Кацюша”, і Янь Фукунь з песняй “Камбат”. Студэнты-стажоры Адам Фалбр, Айко Нісіцудзі, Мінчжонг Кім і Рубэн Бівальд прачыталі верш Янкі Купалы “Хлопчык і лётчык на вайне” на беларускай мове, тым самым выказаўшы вялікую пашану да беларускага пісьменніка Янкі Купалы і яго творчасці. На гэтым сюрпрызы не скончыліся. Прадстаўнікі Хэнаньскага ўніверсітэта прадэманстравалі гледачам старажытны від гімнастыкі “тайцзіцюань”.
Беларускі каларыт мерапрыемства падтрымліваў фальклорна-этнаграфічны гурт “Багач” пад кіраўніцтвам І.В. Казаковай. Прыгожыя дзяўчаты праспявалі шмат цудоўных песень: “З-падбелага камушка”, “Я скакала-плясала”, “Ой, я малада па лугу хадзіла”.
Усіх прысутных сваім акрабатычным нумарам здзівіла студэнтка рускай філалогіі Марозава Настасся.
Святочны канцэрт завяршылі прадстаўнікі рыцарскага клуба “Саюз вольных ратнікаў СВоРа” паказальным шляхецкім боем на шаблях.
Каб ускласці кветкі і ўшанаваць памяць беларускага Песняра, усе прысутныя пасля ўрачыстай часткі мерапрыемтсва накіраваліся да помніка Янкі Купалы.
“На Парнасе” гасцей Вязынкі чакала культурна-забаўляльна-спратыўная праграмма і каша “ад рэктара”.
Падсілкаваўшыся смачнай кашай усе прысутныя пачалі круціць хулахупы, страляць з лука і гуляць у мяч.
“Забей гол дэкану” – яшчэ адна добрая традыцыя вязынскага злёту. Кожная студэнтка філфака можа паспрабаваць прабіць пенальці Івану Сямёнавічу. Гэта адна з самых вясёлых частак мерапрыемства. Дэкан з вялікім задавальненнем прымае ўдзел у традыцыйнай “авантуры” і сам адзначае: “Калі яшчэ ў дзяўчат будзе такая магчымасць, тым больш на філфаку?”
Пасля забаўляльна-спартыўнай праграмы быў дадзены старт турсцяжыне, якую арганізавалі прадстаўнікі Студэнцкага Саюза філалагічнага факультэта. Удзельнікаў шасці каманд чакалі вельмі цікавыя заданні, дзе кожны змог прадэманстраваць свой інтэлект, лагічнае мысленне і фізічную падрыхтоўку.
На Вязынцы ў такой прыемнай і сяброўскай атмасферы сапраўды адчуваеш яднанне з прыродай, з беларускай культурай, з усім тым, што блізкае сэрцу. Ушаноўвайце сваіх продкаў, любіце Радзіму, будзьце вартыя мірнага неба над галавой!
{gallery}2015-06-05{/gallery}
 
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.