Сэрвісы

Ліга КВЗ БДУ 2007: Нашы ў сезоне!

16 лютага прайшоў фестываль адкрытай лігі КВЗ БДУ. За права ўдзелу ў новым сезоне змагаліся 28 каманд. 16 шчасліўчыкаў працягнуць барацьбу за чэмпіёнскі тытул. Сярод іх нашы "Фрэкен Бок" і "Крыжовник".

Для "Крыжовника" ўсё толькі пачынаецца. Але як паказала гульня, нават першы блін не бывае комам, калі за справу бяруцца сапраўдныя таленты. Віншуем з удалым дэбютам! Так трымаць і надалей!

Яшчэ адным прыемным сюрпрызам для балельшчыкаў стала выступленне каманды"Фрэкен Бок", якое прыкметна вылучалася сярод іншых арыгінальнасцю і ўласным непаўторным стылем. Пагадзіцеся, пры такой колькасці каманд гэта складана. Аднак, верыцца, што ў нашых "фрэкенбокаў" абавязкова ўсё атрымаецца! Пажадаем ім удачы!

Пуцёўкі ў новы сезон атрымалі таксама каманды: "Асы", "Чел­си", "С чистого листа", "Проездной билет", "Коламбия Пик­черс", "Без даты", "Шамбала" (БДУ); "Олимпиада-80" (г. Полацк), "Дря­ники" (БДЭУ), "Нашлось" (ІПіП), "Ы" (БДТУ), "Рабочая Жен­щи­на" (БДПУ), "Fire" (Камандна-інжынерны інстытут), «Не смеш­но» (Мінскі лінгвістычны каледж).

Таксама былі падведзены вынікі мінулага сезона і вызначаны пераможцы ў асобных намінацыях.

  • У намінацыі "Лепшая акцёрская работа" не было роўных Анатолю Мельніку ("Асы").
  • Лепшым нумарам сезона журы прызнала СТЭМ "Воўк, каза і капуста" ("Хнуся из Беларуси").
  • Лепшы жарт у каманды "Проездной билет" ("Пра сіняга").

Што ж? Чакаем 1/8 і "хварэем" за нашых!!!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.