Сэрвісы

XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай»

XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай»
22 − 24 кастрычніка 2015 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася XII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай», прысвечаная 750-годдзю з дня нараджэння Дантэ Аліг’еры і 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
 
Удзельнікі канферэнцыі працавалі ў дванаццаці секцыях:
·        Дантэ і славянскія літаратуры;
·        Творчасць У. Караткевіча ў сусветным кантэксце;
·        Сусветная літаратура:тэорыя і мастацкая практыка;
·        Праблемы ідэнтычнасці ў мастацкім тэксце;
·        Аповедныя стратэгіі і дыскурсіўныя практыкі;
·        Сусветная літаратура ў беларускай культурнай прасторы;
·        Сусветная літаратура: праблемы жанра;
·        Міф, фальклор, літаратура;
·        Біблія і сусветная літаратура;
·        Рэальнасць і вымысел у мастацкай літаратуры;
·        Літаратура і вайна;
·        Літаратура і выдавецкая справа ў сучаснай культурнай прасторы.
 
У канферэнцыі ўзялі ўдзел больш за сто навукоўцаў з Беларусі, Італіі, Расіі, Украіны, Францыі, Японіі.
У межах канферэнцыі праведзены круглы стол «Пісьменнік у дыялогу Усходу і Захаду» з удзелам французскага пісьменніка Мішэля Луё, які таксама прачытаў цыкл лекцый для студэнтаў аддзялення французскай філалогіі. Увазе ўдзельнікаў канферэнцыі была прапанаваная музыкальна-паэтычная кампазіцыя “Вішнёвы сад душы” ў выкананні Марыны Паповай і Алы Бяляўскай (рэжысёр Галіна Яроміна).
{gallery}2015-10-29_1{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image