19 лістапада Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта арганізаваў сустрэчу студэнтаў з рэдакцыяй часопіса “Маладосць” (на факультэт завіталі намеснік галоўнага рэдактара Тамара Мінютка, рэдактар аддзела прозы Анастасія Галкоўская, рэдактар аддзела паэзіі Ірына Чарняўская і рэдактар спецыяльных праектаў часопіса “Бярозка” Кацярына Захарэвіч).
Супрацоўнікі выдання распавялі пра часопіс, падзяліліся цікавосткамі з рэдактарскай працы і правялі невялікі майстар-клас па рэдагаванні мастацкіх тэкстаў. Таксама падказалі студэнтам, як трапіць на старонкі “Маладосці”, паколькі кожны студэнт філалагічнага факультэта з’яўляецца іх патэнцыйным аўтарам. Напрыканцы мерапрыемства ў аўдыторыі прагучалі вершы “маладосцеўскіх” паэтаў – нашых выпускнікоў.
Сустрэча атрымалася надзвычай цікавай і змястоўнай.
{gallery}2015-11-22{/gallery}


BY

