На філалагічным факультэце для студэнтаў аддзялення рамана-германскай філалогіі быў прачытаны цыкл лекцый французскага пісьменніка, выкладчыка і дыпламата Мішэля Луё, арганізаваны кафедрай замежнай літаратуры і асабіста старшым выкладчыкам кафедры Аленай Аляксандраўнай Клімовіч. У лекцыях абмяркоўваліся як аспекты індывідуальнай творчасці, так і месца пісьменніка ў дыялогу Ўсходу і Захаду. Студэнты атрымали магчымасць пазнаёміцца з асноўными фактарамі фарміравання творчай індывідуальнасці Мішэля Луё на межах культур і эпох, адкрылі для сябе самыя значныя яго тэксты, жанравая палітра якіх вельмі шырокая – гэта раманы, навелы і эсэ.
{gallery}2015-11-20{/gallery}


BY 
