Сэрвісы

НАВАГОДНІ ДАБРАЧЫННЫ БАЛЬ НА ФІЛФАКУ

НАВАГОДНІ ДАБРАЧЫННЫ БАЛЬ НА ФІЛФАКУ
10 снежня кожны жадаючы меў магчымасць акунуцца ў святочную атмасферу і пабываць на сапраўдным Навагоднім балі.
Праходзіў традыцыйны дабрачынны баль у фае актавай залы філалагічнага факультэта і пачаўся з вітальных слоў галоўнага арганізатара балю, студэнткі 4 курса “рамана-германскай (англійскай) філалогіі”, Анастасіі Нікіцінай і намесніка дэкана па навуковай рабоце філалагічнага факультэта Паўла Іванавіча Навойчыка, а таксама з іх сумеснага вальса.
Працягнуўся пяты юбілейны баль вальсам першакурсніц-дэбютантак. Сёлета іх суправаджалі курсанты Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі і студэнт 2-га курса Раман Бабак. Затым да іх далучыліся і іншыя ўдзельнікі балю. А навагодні настрой стваралі вельмі таленавітыя спевакі і музыканты: студэнты філфака Каюдзіна Крысціна, Лапіцкі Кірыл і Корбут Вольга, Анастасія Рыдлеўская і Лізавета Таран, Жмайлік Марыя і Дар’я Малашка. У гэты час госці маглі паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, запісацца на конкурс «Кароль і каралева балю» і пачаставацца фруктамі ды прысмакамі.
Госці танцавалі і атрымоўвалі асалоду ад выступаў студэнтак філфака Вольгі Вайцянковай, Анастасіі Манько, Яны Паўлоўскай і вакаліста гурта «HURMA» – Мікіты Найдзёнава. Не абыйшлося мерапрыемства і без студыі «Mim-BSU», якая дарыла толькі станоўчыя эмоцыі!
Працягнуў вечар конкурс «Кароль і каралева балю», які стаў сапраўднай сенсацыяй. Цяперашні кароль Мікалай Строк, прызнаўся ў каханні сваёй каралеве выпускніцы філфака Юліі Пагосавай і прапанаваў ей руку і сэрца.
Кожны ўдзельнік меў магчымасць паўдзельнічаць і ў святочным аўкцыёне, каб набыць падарунак для сябе альбо сваіх блізкіх. На ўсе атрыманыя такім чынам сродкі арганізатары балю набылі навагоднія падарункі для выхаванцаў Асіповіцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату.
Завяршалі баль цудоўнае танга і феерычнае выступленне пераможцы «Філфактара — 2015» Леры Нешытой і яе каманды: Яны Паўлоўскай, Анастасіі Рыдлеўскай, Марыі Федзінай і Дар’і Міхайлавай.
Ніхто не сышоў з філалагічнага факультэта ў дрэнным настроі ў той дзень. Мерапрыемства атрымалася светлым, добрым і неверагодна цікавым. Не прамініце наведаць у наступным годзе самае добрае і чароўнае мерапрыемства: Навагодні дабрачынны баль – 2016!
{gallery}2015-12-18{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.