Сэрвісы

Акцыя “Ад слова вырастаюць крылы...”

Акцыя “Ад слова вырастаюць крылы...”
19 лютага 2016 года на ваенным факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі адбудзецца акцыя “Ад слова вырастаюць крылы...” з удзелам студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ. Акцыя прымеркавана да Мiжнароднага дня роднай мовы, які абвешчаны 30-й сесіяй Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці з 2000 года 21 лютага.
Гледачам прапануецца літаратурна-музычная кампазіцыя, у якой прагучаць вершы  знакамітых беларускіх паэтаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанкі і іншых, песні на вершы нашых класікаў, а таксама пераклады іх твораў на славянскія мовы.
Прысутныя атрымаюць шчаслівую магчымасць зазірнуць у вытокі роднай мовы і адчуць яе невычэрпныя магчымасці, узгадаць імёны, якія з’яўляюцца сімвалам творчага генію і духоўнага ўзлёту беларускага народа, візітоўкай нашай краіны – Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Францішка Багушэвіча, дзейнасць якіх шмат у чым вызначыла нацыянальную спецыфіку і асноўныя напрамкі будучага развіцця нашай мовы і культуры; павучыцца беларускасці ў класікаў, адчуць асалоду ад судакранання з мілагучным беларускім словам і аддаць дані́ну павагі роднай мове.
Сваім ідэйным зместам акцыя “Ад слова вырастаюць крылы...” заклікае заўжды памятаць, што ў нас адна “Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі... ад веку перадаваныя з пакалення ў пакаленне” (Я. Купала).
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.