Сэрвісы

Першы ў Беларусі «Руска-беларуска-кітайскі, беларуска-руска-кітайскі, кітайска-руска-беларускі слоўнік-мінімум лінгвістычнай тэрміналогіі»

Першы ў Беларусі «Руска-беларуска-кітайскі, беларуска-руска-кітайскі, кітайска-руска-беларускі слоўнік-мінімум лінгвістычнай тэрміналогіі»

Супрацоўнікамі філалагічнага факультэта БДУ было ініцыіравана напісанне і выданне першага ў Беларусі «Руска-беларуска-кітайскага, беларуска-руска-кітайскага, кітайска-руска-беларускага слоўніка-мінімуму лінгвістычнай тэрміналогіі». Аўтарскі калектыў гэтага дапаможніка міжнародны. Супрацоўнікамі кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, дацэнтам Патапавай В.В. і старшым выкладчыкам Фамянковай М.А., складзены беларуская і руская часткі слоўніка. Кітайская тэрміналогія распрацоўвалася Фамянковым І.М., бакалаўрам-сінолагам і магістрам эканамічных навук, выпускніком Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта (КНР), і Лі Вэньганам, выпускніком філалагічнага факультэта Амурскага гуманітарна-педагагічнага дзяржаўнага універсітэта (РФ), кандыдатам педагагічных навук, дацэнтам ЧІМК (КНР ). Слоўнік змяшчае 1665 беларускіх, рускіх і кітайскіх лінгвістычных тэрмінаў, асноўныя граматычныя звесткі прадстаўлены ў выглядзе 80 табліц.

Стварэнне трохмоўнага навучальнага слоўніка-мінімуму лінгвістычных тэрмінаў было прадыктавана патрэбай распрацоўкі аптымальнага спосабу ўвядзення тэрміналагічнай лексікі на рускай і беларускай мовах у актыўны слоўнік студэнта-замежніка. Слоўнік закліканы падрыхтаваць кітайскага студэнта да паспяховага засваення дысцыплін філалагічнага профілю і спрыяць фарміраванню ў вучняў навуковага мыслення.

{gallery}2016-05-04{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image