15-16 верасня 2016 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова – Літаратура – Культура», прымеркаваная да 95-годдзя БДУ і 90-годдзя з дня нараджэння прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна.
Падчас канферэнцыі працавала 7 секцый:
- аспекты моўных даследаванняў (семантыка, словаўтварэнне, граматыка, прагматыка) (3 падсекцыі);
- беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія: гісторыя і сучаснасць;
- гісторыя беларускай мовы;
- лінгвакультурны феномен: сутнасць, статус, дынаміка;
- беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць;
- нацыянальныя літаратуры ў сусветным кантэксце;
- методыка выкладання філалагічных дысцыплін.
У канферэнцыі прынялі ўдзел 95 чалавек, з іх 17 удзельнікаў далёкага і блізкага замежжа (Германія, Аўстрыя, Польшча, Кітай, Расія, Украіна).
Побач са сталымі даследчыкамі ў навуковых дыскусіях выступілі і маладыя навукоўцы: аспіранты, саіскальнікі, магістранты, студэнты. З вітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся прарэктар па вучэбнай рабоце С. М. Ходзін і дэкан факультэта прафесар І. С. Роўда.
Удзельнікам канферэнцыі была прапанаваная культурная праграма – наведванне Нацыянальнага мастацкага музея, Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, Музея гісторыі БДУ, экскурсія па Мінску (Minsk City Tour).
Канферэнцыя з’явілася значнай падзеяй у айчыннай гуманітарнай навуцы, спрыяла абмену думкамі навукоўцаў розных краін і ўмацаванню сувязей паміж навукай і практыкай.
{gallery}2016-09-21{/gallery}


BY 
