Выступленне Георгія Барташа на філалагічным факультэце было доўгачаканай у літаратурных і калялітаратурных колах Мінска падзеяй. Што б ні гаварылі «рэалісты», але людзі і сёння, у тым ліку золкім вечарам на пачатку працоўнага тыдня, збіраюцца, каб паслухаць і абмеркаваць вершы. Далёка не ўсе яны філолагі – гэта асабліва важна!
Вядомы паэт, празаік, перакладчык, літаратурны рэдактар чытаў свае вершы, якія ўвайшлі ў кнігу «Ботиночки» (2015). Прагучалі песні, напісаныя Георгіем Барташам, – акампанаваў гітарыст Уладзімір Пыльчанка (гурт «Markuts band»). Выступленні перамяжоўваліся гутаркай; прагучала столькі пытанняў і адказаў, што сустрэча доўжылася значна больш запланаванага часу – але гэта нікога і не стаміла! Вечар наведалі прадстаўнікі мінскіх творчых колаў (звычайна званыя «багемай»), надаўшы яму дадатковай эстэтыкі і глыбіні. Дарэчы, эстэтыкі і глыбіні самому Георгію Барташу не пазычаць і так.
«Вельмі атмасферна», – адгукнуліся аб сустрэчы ў сацыяльных сетках пазней.
«Вельмі атмасферна», – радасна пагаджаемся мы.
Яшчэ раз дзякуем Георгію Барташу!
Рыхтуемся да новага творчага вечара. З кім – пакуль застанецца інтрыгай.
{gallery}2016-10-11{/gallery}


BY

