Сэрвісы

Сустрэча з пісьменнікам Георгіем Барташам

Сустрэча з пісьменнікам Георгіем Барташам

Выступленне Георгія Барташа на філалагічным факультэце было доўгачаканай у літаратурных і калялітаратурных колах Мінска падзеяй. Што б ні гаварылі «рэалісты», але людзі і сёння, у тым ліку золкім вечарам на пачатку працоўнага тыдня, збіраюцца, каб паслухаць і абмеркаваць вершы. Далёка не ўсе яны філолагі – гэта асабліва важна!

Вядомы паэт, празаік, перакладчык, літаратурны рэдактар ​​чытаў свае вершы, якія ўвайшлі ў кнігу «Ботиночки» (2015). Прагучалі песні, напісаныя Георгіем Барташам, – акампанаваў гітарыст Уладзімір Пыльчанка (гурт «Markuts band»). Выступленні перамяжоўваліся гутаркай; прагучала столькі пытанняў і адказаў, што сустрэча доўжылася значна больш запланаванага часу – але гэта нікога і не стаміла! Вечар наведалі прадстаўнікі мінскіх творчых колаў (звычайна званыя «багемай»), надаўшы яму дадатковай эстэтыкі і глыбіні. Дарэчы, эстэтыкі і глыбіні самому Георгію Барташу не пазычаць і так.

«Вельмі атмасферна», – адгукнуліся аб сустрэчы ў сацыяльных сетках пазней.

«Вельмі атмасферна», – радасна пагаджаемся мы.

Яшчэ раз дзякуем Георгію Барташу!

Рыхтуемся да новага творчага вечара. З кім – пакуль застанецца інтрыгай.

{gallery}2016-10-11{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.